Правядзенне каляднага абраду як народнага свята ў нашай рэспубліцы атрымала шырокае распаўсюджанне з 90-х гадоў ХХ стагоддзя. Сучасны стан арганізацыі і правядзення Каляд мае супярэчлівы характар. Захаванне традыцый правядзення Каляд трымаецца на энтузіязме карэнных жыхароў і работнікаў культуры, выкладчыкаў, якія спасцігаюць і шануюць беларускую спадчыну.
Каляды - гэта свята зімовага сонцазвароту. Касмічная падзея, якая ў шматліках культурах свету святкуецца вельмі ўрачыста.
Па-першае, мы даведваемся, як раней святкавалі гэта свята, па-другое, як менавіта гэта рабілі нашы продкі, як варажылі, у якія гульні гулялі і г.д. Але, на жаль, традыцыя калядавання існуе, асабліва ў вёсках, таму многа гарадскіх жыхароў амаль і не ведаюць, як святкуюцца абрад “Каляда”. Больш папулярна сярод гарадскіх жыхароў добры і цудоўны звычай святых калядных дзён - наведваць родных, хрэснікаў і дарыць ім падарункі.
Таму і патрэбна абавязкова праводзіць і паказваць святкаванне абрада “Каляда”. Гэта добра, таму што цяпер моладзь зусім не цікавіцца ўсёю прыгажосцю і містыкай абрадаў. Калі данесці да моладзі ўсю актуальнасць і значнасць свята (абрада) “Каляда”, то я думаю, што шматлікім людзям будзе гэта да спадобы, ім стане цікава вярнуцца ў мінулае і пабываць на гэтым свяце.
Сённяшняй моладзі неабходна ведаць і берагчы сваю спадчыну не толькі для сябе, але і для сваіх будучых дзяцей. Цяжка захаваць нашыя традыцыі ў тым выглядзе, ў якім яны дайшлі да нас. Традыцыйная культура, як жывы арганізм, мае свой асабісты шлях эвалюцыі, але нельга забывацца на тое, што мы таксама паўплываем на яго развіццё.
Трэба падтрымліваць і ўмацоўваць беларускія народныя абрады і святы, абавязкова праводзіць іх і зацікавіць моладзь. Каб яны перадалі ўсе веды і звычаі сваім дзецям, потым сваім унукам і г.д. Бо калі знікнуць традыцыйныя святкаванні, то знікне адметнасць беларусаў як народа. Усё звышсказанае і ёсць у абрадзе “Каляда”.