Мы в социальных сетях:
    
 
  
 
 
 
 

У лістападзе адзначаюць юбілей...

21 ноября 2018 16:41Назад
1 лістапада спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Адамчыка Вячаслава Уладзіміравіча (1933 – 2001), беларускага пісьменніка
Адамчык Вячаслаў, нарадзіўся 01.11.1933 г. у вёсцы Варакомшчына Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння сямігодкі (1949) працаваў грузчыкам на станцыі Наваельня і вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952-1957 гг. займаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у газетах «Знамя юности» (1957-1958), «За вяртанне на Радзіму» (1958-1960), рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960-1962), рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1962-1963). У 1965 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у Маскве. Быў літсупрацоўнікам часопіса «Неман» (1965-1967), загадчыкам рэдакцыі часопіса «Полымя» (1967-1969), рэдактарам аддзела прозы, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (1969-1977), галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «Беларусьфільм» (1977-1980), намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1980-1982). З 1982 г. — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Прымаў удзел у рабоце XXXVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1983). Сябра СП СССР з 1960г.
Дэбютаваў вершамі ў 1952 г. У 1957 г. апублікаваў першае апавяданне. Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972), «Дзень ранняй восені» (1974), «Раяль з адламаным вечкам» (1990) і раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1978, паводле рамана зняты мастацкі фільм, 1982 і тэлеспектакль, 1983), «Год нулявы» (1983), «І скажа той, хто народзіцца…» (1987). Напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў «Іван Мележ» (зняты ў 1977), «Валянцін Таўлай» (зняты ў 1978), «Дзядзька Якуб» (зняты ў 1981), п’есу «Раіса Грамычына» (1989).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І.Мележа (1980, за раман «Чужая бацькаўшчына») і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1988, за раманы «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «І скажа той, хто народзіцца…»).
 
Яўгенія Янішчыц (20.11.1948 – 25.11.1988)
 
Прыедзь у край мой ціхі,
Тут продкаў галасы,
Тут белыя бусліхі
І мудрыя лясы.
Хапае на Палессі
І сонца, і вады.
І што ні двор - то песня,
Што вёска - то сады.
Па травах светла-шызых
Мы пройдзем ля ракі,
Дзе, мыючы бялізну,
Вядуць сваё жанкі.
І будзе песня спета
Пра шчасце і бяду,
І будзе падаць лета
Ў гуллівую ваду.
Прыедзь у край мой ціхі,
Тут продкаў галасы.
Тут белыя бусліхі
І мудрыя лясы.
 
“Палеская ластаўка”, як яе называў Ніл Гілевіч, пакінула за свае імгненнае жыццё вялікую паэтычную спадчыну для Беларусі і стала адным з сімвалаў Палесся.
Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка (Пінскі р-н). Пасля заканчэння Парэцкай школы паступіла на філалагічны факультэт БДУ. У Мінску пачынаецца бурлівае жыццё дзяўчыны з Палесся.
Літаратурная зорка Яўгеніі Янішчыц заззяла ў 1964 годзе, калі ў у часопісе “Бярозка” надрукавалі падборку яе вершаў.
У 1966 Яўгенія закончыла 11 класаў Парэцкай сярэдняй школы і ў жніўні паступіла на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры БДУ. З 21 кастрычніка 1969 Жэня пачала друкаваць свае вершы амаль што ў кожнай газеце «Беларускі універсітэт».
У 1969 годзе Жэня прымала ўдзел ва Усесаюзнай нарадзе маладых паэтаў і пісьменнікаў у Маскве. У 1970 годзе выйшаў першы зборнік «Снежныя грамніцы».
У 1971 годзе Яўгенію Янішчыц прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У гэтым годзе яна закончыла універсітэт і працуе загадчыцай бібліятэкі ЦКЛКСМБ. Выходзіць замуж за беларускага паэта Сяргея Панізніка, тады вайскоўца, і маладыя едуць у Чэхаславакію. Сяргей працуе ваенным карэспандэнтам, а Жэня ўладкоўваецца на працу ў бібліятэку адной з воінскіх часцей. Праз год Яўгенія вяртаецца на радзіму. 14 лістапада 1972 года яна стала маці — нарадзіла сына Андрэя. З 1974 —1976 на творчай працы.
У 1974 годзе выходзіць кніга «Дзень вечаровы», за якую атрымала прэмію Ленінскага камсамола Беларусі ў 1978 годзе.
3 1976 літкансультант у рэдакцыі «Сельской газеты». З 1983 года — загадчык аддзела паэзіі часопіса «Маладосць».
Асабістае жыццё складвалася няўдала. Пасля разводу жыла адна, выхоўвала сына, сумленна несла грамадскія нагрузкі. Творчая кар’ера, не ў прыклад асабістага жыцця, складвалася паспяхова. Я. Янішчыц — дэпутат райсавета Савецкага раёна г. Мінска, член праўлення і прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У 1981 прымала ўдзел у рабоце Генеральнай Асамблеі ААН.
У 1978 годзе выходзіць кніга «Ясельда, у 1980 — «На беразе пляча», 1983 — «Пара любові і жалю», за якую атрымала Дзяржаўную прэмію БССР імя Я. Купалы ў 1986.
Свае карэспандэнцыі падпісвала псеўданімамі Ж. Заметкіна, Е. Іосіфава, Ясяльдзянка. Вершы Я. Янішчыц перакладзены на англійскую, балгарскую, іспанскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую мовы. На словы паэтэсы кампазітары Р. Давыдаў, Ю. Семяняка, М. Юрко і інш. напісалі песні.
У апошнія гады жыла адна, выхоўвала сына. Друкавалася ў вядучых літаратурных выданнях не толькі сваёй краіны, а і за яе межамі.
25 лістапада 1988 года трагічна загінула і пахавана на Усходніх могілках у Мінску.
Далёка не кожны творца пры жыцці можа здабыць аўтарытэт, атрымаць прызнанне. Паэтычны лёс Яўгеніі Янішчыц ёй усміхнуўся. Мінаюць гады і спадчына “Палескай ластаўкі” ўсё больш прыцягвае аматараў літаратуры, набывае новае гучанне. Літаратурная зорка ззяе…
Русский

Расписание звонков

В будние дни

 1 час2 час
108:45 - 09:30   09:35 - 10:20
210:30 - 11:1511:35 - 12:20
313:00 - 13:4513:50 - 14:35
414:45 - 15:3015:35 - 16:20

В субботу

 1 час 2 час
109:00 - 09:45   09:50 - 10:35
210:45 - 11:3011:35 - 12:20
312:30 - 13:1513:20 - 14:05
414:15 - 15:0015:05 - 15:50
Яндекс.Метрика